BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папа Францішак у крытычным стане

Па дадзеных на вечар 22 лютага, папа Францішак у крытычным стане пасля працяглага астматычнага рэспіраторнага крызу. Пра гэта перадае Радыё Ватыкан.

Фота: Zuma / TASS

Згодна з апошняй інфармацыяй Залы Друку Святога Пасада, медыцынскія аналізы паказалі нізкі ровень трамбацытаў, звязаны з анеміяй, што выклікала неабходнасць правядзення пералівання крыві. Нягледзячы на пагаршэнне самаадчування ў параўнанні з папярэднім днём, ён захоўвае прытомнасць і правёў дзень у крэсле.

Медыцынскі персанал шпіталя Джэмэлі працягвае пільна сачыць за станам здароўя Францішка. Сітуацыя застаецца сур’ёзнай, і Святы Айцец па-ранейшаму ў зоне рызыкі.

Нагадаем, папа Францішак пакутуе на хранічнае захворванне лёгкіх. Яго шпіталізавалі ў бальніцу Джэмелі 14 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя