фота Getty Images
Перапыненне цяжарнасці і сурагатнае мацярынства парушаюць чалавечую годнасць самых безабаронных, заявіў папа Рымскі ў праграмным тэксце Dignitas infinita.
Папа Рымскі выступіў з рашучым асуджэннем абортаў, сурагатнага мацярынства і трансгендэрнага пераходу. Перапыненне цяжарнасці з’яўляецца нічым іншым, як пазбаўленне чалавечай годнасці “самых безабаронных і нявінных з усіх”, адзначаецца ў апублікаванай у панядзелак, 8 красавіка, новай праграмнай заяве Францыска пад назвай “Dignitas infinita” (у перакладзе з латыні – “Бязмежная годнасць”).
У дакуменце падкрэсліваецца, што чалавек – нават яшчэ не народжаны – з’яўляецца святым і недатыкальным, і гэта датычыцца кожнай сітуацыі і кожнага этапу яго развіцця. Аналагічныя пярэчанні кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы выказаў у дачыненні да сурагатнага мацярынства. На яго думку, пры выношванні дзіцяці жанчынай з меркаванняў выгады яно становіцца “толькі аб’ектам”, топчацца і годнасць жанчыны. Законнае жаданне мець дзіця не можа быць пераўтворана ў права мець дзіця, адзначыў далей Францыск.
Акрамя таго, ён выступіў супраць змены плоці і сціраючай полавыя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі “гендэрнай тэорыі”, назваўшы іх сур’ёзнымі парушэннямі дадзенага Богам чалавечай годнасці. “Жаданне распараджацца самым сабой азначае нішто іншае, як паддацца вечнай спакусе чалавека зрабіць сябе Богам”, – указваецца ў заяве. На думку папы Рымскага, чалавек павінен прыняць і паважаць сваё цела, як яно было створана, а змена плоці ставіць пад пагрозу ўнікальную чалавечую годнасць, якой кожны надзелены з моманту зачацця.
Адначасна Францішак назваў парушэннем чалавечай годнасці пераследу, катаванні і забойствы людзей з-за іх сэксуальнай арыентацыі. Акрамя таго, глабальным скандалам з’яўляецца гвалт у адносінах да жанчын, адзначыў ён. Неабходна паважаць кожнага чалавека, не парушаючы яго добрыя якасці, падкрэсліваецца ў дакуменце. У ім таксама асуджаюцца войны, парушэнні ў дачыненні да мігрантаў, гандаль людзьмі і гвалт у дачыненні да жанчын.
25-старонкавая праграмная заява Dignitas infinita рыхтавалася цягам некалькіх гадоў прэфектам Дыкастэрыі дактрыны веры, аргенцінскім кардыналам Віктарам Маруэлем Фернандэсам. Затым тэкст быў ухвалены Францыскам.
87-гадовы Францішак лічыцца рашучым супраціўнікам абортаў. Але ў 2015 годзе ў рамках так званага “Святога года міласэрнасці” ён дазволіў усім святарам адпускаць грахі жанчынам, якія перапынілі цяжарнасць. Кіраўнік Святога Прастола таксама неаднаразова раней крытыкаваў практыку сурагатнага мацярынства і патрабаваў яе забароны ва ўсім свеце.
Сурагатнае мацярынства, як і пасярэдніцтва ў гэтай сферы забаронена ў Германіі і многіх іншых краінах. У шэрагу краін паслугі сурагатных маці дазволены пры пэўных умовах.
Беларускае Радыё Рацыя