BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папа Леў XIV заклікаў да справядлівага і трывалага міру ва Украіне

У сваім першым нядзельным бласлаўленні з балкона сабора святога Пятра Папа Леў XIV заклікаў да справядлівага і трывалага міру ва Украіне.

Таксама ён заклікаў да неадкладнага спынення агню ў Газе з вызваленнем закладнікаў і бесперашкоднай дастаўкай гуманітарнай дапамогі, піша AP.

«Ніколі больш вайны!» — абвясціў Леў, звяртаючыся да натоўпу на плошчы святога Пятра.

Успамінаючы 80-ю гадавіну сканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, ён працытаваў словы папярэдняга пантыфіка Францішка, які называў сучасныя канфлікты «Трэцяй сусветнай вайной па частках».

Гэта быў першы раз, калі Папа Леў XIV зноў з’явіўся на балконе пасля свайго гістарычнага з’яўлення там у чацвер ноччу, калі ён быў абраны 267-м пантыфікам у гісторыі Касцёла.

Фота: @Vatican Media