
Шэрагі палка ім. Кастуся Каліноўскага папоўнілі навабранцы. Яны ўжо прайшлі ўсе этапы навучання, дзе атрымалі неабходныя навыкі і веды. Ужо былыя рэкруты прачыталі зарок ля Villa San-Marino, месца, дзе беларускія добраахвотнікі прынялі першы бой у поўнамаштабнай вайне. Новыя ваяры былі размеркаваныя па баявых падраздзяленнях, атрымалі зброю і вайсковыя даведкі. На ўрачыстасці прысутнічала камандаванне палка сярод якіх быў Дзяніс Прохараў “Кіт”.
У сваёй прамове Кіт акрэсліў галоўную мэту палка:
“Полк Каліноўскага – гэта надзея на свабоду Беларусі. Мы маем ясна вызначаную мэту – вызваліць Беларусь праз вызваленне Украіны. Галоўнай каштоўнасцю палка зʼяўляюцца яго ваяры, якія падзяляюць ідэю падраздзялення і падпарадкоўваюцца ўнутранай іерархіі. Кожны баец лічыцца часткай свабоднай Беларусі, і таму камандаванне клапоціцца пра кожнага, паважае і абараняе. Полк Каліноўскага лічыцца асновай будучага войска Рэспублікі Беларусь. Палітычная воля іграе важную ролю ў гэтым працэсе, паколькі далучэнне да палка ўжо зʼяўляецца палітычным выбарам. Палітычны кірунак Палка заснаваны на падтрымцы Украіны, барацьбе з рэжымам пуціна і лукашэнкі, а таксама на ўзаемадзеянні з усімі сіламі, якія падзяляюць ідэю свабоднай дэмакратычнай Беларусі без лукашэнкі”.
Захоўваючы традыцыі і, увесь час удасканальваючыся, Полк Каліноўскага стаў галоўнай сілай у барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Вядучы бой з рускімі акупантамі на самых небяспечных напрамках, мы паказваем усім, што беларусы супраць захопніцкай вайны, падтрымліваюць Украіну і зʼяўляюцца часткай цывілізаванага свету. І новыя байцы, якія далучыліся да Палка, толькі пацвярджаюць, што наша перамога толькі пытанне часу.
Далучыцца да шэрагаў Палка Каліноўскага можна праз тэлеграм бот.
Крыніца: kalinouski.org






