
Апублікаваная папярэдняя праграма IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
23–25 траўня ў Варшаве адбудзецца IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету – галоўная штогадовая сустрэча дыяспары, прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў і ініцыятываў за межамі Беларусі.
Канферэнцыя стане магчымасцю сабрацца афлайн, абмеркаваць ключавыя выклікі і супольна распрацаваць стратэгіі дзеяння. Асноўны дзень – 24 траўня, а 23 і 25 траўня запланаваныя сайд-івэнты, праграма якіх удакладняецца.
У цэнтры праграмы – пяць тэматычных блокаў:
Легалізацыя, мабільнасць, бяспека беларусаў за мяжой.
Культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць у эміграцыі.
Падтрымка палітычных зняволеных і рэпрэсаваных.
Аб’яднанне, развіццё дыяспары, узаемная дапамога.
Фандрайзінг як інструмент устойлівасці і самарэалізацыі.
Канферэнцыя пачнецца з уступнага слова кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай. Удзельнікаў чакаюць дыскусіі, групавая праца, прэзентацыя пазітыўных прыкладаў дыяспаральных суполак, а таксама сесія бліц-пытанняў палітыкам.
Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.
@CabinetBelarus






