Дактары, якія лечаць Папу Францішка, сёння паведамілі, што ў нядзелю выпішуць яго з лякарні Gemelli у Рыме, дзе ён лячыўся больш за месяц, піша bbc.com.

Фота: Massimo Valicchia/NurPhoto/picture alliance
88-гадовы пантыфік аднаўляецца пасля перанесенай двухбаковай пнеўманіі. Лекары сказалі, што стацыянарнае лячэнне яму больш не патрабуецца, але для поўнага акрыяння яму неабходна не менш за два месяцы спакою.
Пантыфік быў шпіталізаваны 14 лютага. Высветлілася, што ў яго лёгачная інфекцыя. Больш за тое, у Папы Францішка выявілі пачатковы этап двухбаковага запалення лёгкіх. Медыкі былі вымушаны не адзін раз пераводзіць яго на штучную вентыляцыю лёгкіх.
У пятніцу ў сваім бюлетэні Ватыкан паведаміў, што стан Папы працягвае паляпшацца. Але пры гэтым кардынал Віктар Фернандэс заўважыў, што пантыфіку давядзецца “нанова вучыцца гаварыць” пасля працяглай кіслароднай тэрапіі.






