BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Партрэт дачкі

Былая палітзняволеная пенсіянерка Людміла Рамановіч парадавалася, што змагла пасля калоніі скончыць партрэт дачкі, які вышывала са здымка каля года. Аб гэтым жанчына паведаміла на старонках фэйсбука.

Цяпер партрэт у Катавіцах у дачкі. Гэта была надзвычай цяжкая праца. Як стала вядома ад родных Людмілы Рамановіч, да арышту заставалася дарабіць партрэт зусім не шмат:

Партрэт дачкі яна дарабіла, выйшаўшы з калоніі. І то не з самага пачатку. З самага пачатку былая палітзняволеная не ў стане была рабіць нічога. Але потым узяла сябе ў рукі і за работай адчула сябе лепш.

Калі закончыла партрэт дачкі, то пацягнуліся рукі і іншых нескончаных работ. Якія дапамагаюць ёй справляцца з псіхалагічнай траўмай, якую яна атрымала ў калоніі.

Паводле родных, у калоніі няскончаны партрэт дачкі стаяў у яе перад вачыма. Падчас асабліва цяжкіх момантаў, калі здавалася, што смерць дыхае ў патыліцу, яна перажывала за няскончаны партрэт дачкі. Бо вышыўку са здымка ніколі не рабіла ні яе старэнькая вышывальшчыца мама, ні сама дачка.

Людміла Рамановіч была асуджана за слова «узурпатар» на адрас Лукашэнкі ў пісьме да Следчага камітэта, у якім яна выказала пратэст супраць нападу Расеі на Украіну ў 2022 годзе з тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя