Беларуская грамадская ініцыятыва Partyzanka працуе ўжо два з паловай гады на бясплатнай падставе ў Польшчы. Дапамога аказваецца як беларусам, якія былі вымушаныя бегчы ад рэжыму Лукашэнкі, так і ўкраінцам, якія з’язджалі ад вайны.
Распавядае валанцёрка інфалініі Дар’я:
– Партызанка – гэта валанцёрская ініцыятыва, яна дзейнічае з 2020-21 гадоў. Скажам так – на такім пераломе яна ўжо пачала ўтварацца. Канкрэтна каманда ўтварылася бліжэй да лета 2021 года. І з той пары мы функцыянуем як арганізацыя ўзаемадапамогі беларусам, украінцам
Валанцёрка прыгадала, што кожны жадаючы таксама фінансава можа падтрымаць ініцыятыву Partyzanka, паколькі гэта адна з магчымасцяў працягнуць працу інфалініі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






