На “Гродна Азоце” і яго “даччыных” прадпрыемствах супрацоўнікам неўзабаве забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт. Адпаведны дакумент падпісаў гендырэктар Ігар Ляшэнка, паведамляе “Зеркало”.
Ён загадаў выдаць усім супрацоўнікам кнопкавыя тэлефоны і карпаратыўныя сім-карты МТС — на тэрыторыю прадпрыемства можна будзе праходзіць толькі з імі. Праход на тэрыторыю прадпрыемства са смартфонамі, якія маюць выхад у інтэрнэт, будзе забаронены з 1 ліпеня. У працоўны час работнікі змогуць карыстацца тэлефонамі, па якіх можна толькі тэлефанаваць, перадаваць SMS і MMS.
Загад быў выдадзены 26 красавіка. А яго тэкст склалі паводле пратакола “пашыранай вытворчай нарады”, якая адбылася 17 красавіка — менавіта ў той дзень “Кіберпартызаны” паведамілі пра маштабную атаку на прадпрыемства.
Загад гендырэктара “Гродна Азота” / zerkalo.io
Дадатак да загаду / zerkalo.io