Яе вінавацяць у тым, што зняла ўчастак і даслала «экстрэмістам».
Затрыманая – Алена Карпенка. Родам яна з Магілёва, але вучылася ў Мtнску на архітэктурным факультэце БНТУ. Нейкі час працавала архітэктарам, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.
Па легендзе прапаганды, яна «грукалася ў закрытыя дзверы пасля сканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу».
Алена на «пакаяльным відэа» кажа, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла невядомы, піша @nashaniva.