BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля кантакту з шалёнымі жывёламі да медыкаў звярнуліся 100 чалавек

У Беларусі пасля кантакту з хворымі на шаленства жывёламі па медыцынскую дапамогу звярнуліся каля 100 чалавек. І гэта толькі з канца жніўня, кажа начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Паводле яе слоў, 60% пацярпелых — дзеці. Раней стала вядома пра два выпадкі масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі, якія ў жніўні адбыліся ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Медыкі налічылі 70 чалавек. Цяпер яны атрымліваюць лячэнне. І праблема не толькі з бяздомнымі жывёламі. Медыкі заклапочаныя ростам колькасці выпадкаў шаленства сярод дзікіх жывёл. Яны не толькі выходзяць да людзей у вёсках, але і трапляюць нават на сельскагаспадарчыя аб’екты.

Беларускае Радыё Рацыя