BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля прыезду ў Беларусь затрымалі адміністратарку чату «Беларусы Каліша»

Відэа з затрыманай жанчынай апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. 

На відэа жанчына расказвае, што жыве ў Польшчы ў горадзе Каліш і ў 2020 годзе некалькі разоў выходзіла на пратэсты. Цяпер яна з’яўляецца адміністратаркай чата «Беларусы Каліша».

На відэа жанчына сказала, што сілавікі з ёй правялі «гутарку» і яна зрабіла высновы. У якім статусе знаходзіцца жанчына цяпер — невядома.