BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса

Правактар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў “Слава Украіне” і “Жыве Беларусь”, на што мужчына адказаў “Героям Слава” і “Жыве Вечна”. Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус “распальваў нянавісць” і “прапагандаваў экстрэмізм”.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Раман Ліхадзіеўскі.

Крыніца: t.me/viasna96