
Паводле інфармацыі Mediazona_by, затрыманы — Дзмітрый Герко, які быў адміністратарам чатаў “Беларусы ў Партугаліі” і “Беларусы на Мадэйры”.
На “пакаяльным відэа” мужчына кажа, што з 2019 году жыве ў Партугаліі, але часам прыязджае ў Беларусь да сваёй маці. Яго прымусілі таксама сказаць, што ён пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і ўладу, і што ў Партугаліі “вельмі шмат праблем”.
Крыніца: t.me/viasna96






