У яе тэлефоне знайшлі «доказы ўдзелу ў пратэсце»

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў. На «пакаяльным відэа» яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна «прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям’ю на нашай беларускай зямлі». Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая — Кацярына Быстракова.
Беларускае Радыё Рацыя






