BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Вядома, што пад арыштам застаецца вядомы грамадскі актывіст ранейшых гадоў Юрась Кутузаў. Ён у следчым ізалятары Гародні. Мяркуючы па ўсім, супраць яго распачатая крымінальная справа. Па якім дакладна артыкуле — пакуль невядома.

Не выйшла з арышту і яшчэ адна з затрыманых — Марыэт Валюк, паводле некаторых звестак яна знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Менску. Верагодна, не выйшла на волю і яшчэ адна маладая дзяўчына, імя якой пакуль невядомае.

Агулам пад «зачыстку» ў Смаргоні трапілі каля 12 чалавек, большасць з іх выйшла на волю пасля «сутак».

Крыніца: Гарадзенская Праваабарона.