BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасол Сідарэнка cкончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Трагедыя адбылася ў нядзелю, 23 чэрвеня. МЗС пра смерць Сідарэнкі паведаміла толькі 26 чэрвеня, без якіх-кольвечы падрабязнасцяў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка скончыў жыццё самагубствам — скокнуў з менскага шматпавярховіка.

Сідарэнка быў амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне надзвычай доўга — з 2016 да 2024 года. Яго вызвалілі ад гэтай пасады ўказам Лукашэнкі 11 сакавіка гэтага года.

Пасля вяртання са сваёй пасольскай камандзіроўкі з Германіі, Сідарэнка стаў аб’ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

«Не вылазіў з паліграфаў і допытаў», — расказалі інфармаваныя суразмоўцы.

Новай пасады ў Міністэрстве замежных спраў Сідарэнка не атрымаў. Хаця работа паслом у Германіі — найбольшай дзяржаве Еўразвяза, — гэта пасольская пасада вышэйшай лігі.

«Відаць, не вытрымаў таго, што адбываецца», — дадаў іншы інфармаваны суразмоўца.

У Сідарэнкі засталіся дзве дачкі.