У 2022 годзе за мяжой было створана вайскова-патрыятычнае аб´яднанне «Паспалітае рушэнне» дзеля будучага вызвалення Беларусі. Але цяпер яго таксама няма, як і многіх іншых. Чаму не выйшла ў беларусаў з яшчэ адной арганізацыяй, якую называлі «зачаткамі беларускай арміі», гаворыць яго прадстаўнік, унук арганізатара менскага падполля Мікалая Кедышкі, Героя Савецкага Саюза Сяржук Кедышка:

– Мы прышлі да таго, што не змаглі адшукаць фінансаванне на сваю дзейнасць, і ў выніку я прыйшоў да высновы, што “Паспалітае рушэнне” на той момант і да цяпер непатрэбнае. Мы шукалі рэсурсы ў Ціханоўскай, у Латушкі. Пры Каардынацыйнай радзе я быў у двух скліканнях як прадстаўнік “Паспалітага рушэння”. І толькі займаліся тым, што шукалі грошы. Пры гэтым я сказаў, што гэтая арганізацыя фактычна беларускім дэмакратычным сілам, якія яны прадстаўляюць, якія хочуць пераменаў, узброеная сіла была непатрэбна. Таму мы і зніклі.
На самым пачатку «Паспалітае рушэнне» паўстала з ініцыятывы прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка. Апошнюю спробу для ўтрымання арганізацыі на плыву, але ў абноўленым выглядзе, зрабіў Сяргей Бульба. Таксама не атрымалася па адной і той прычыне: адсутнасці фінансавання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






