BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пашпарт новай Беларусі — сімвал, які можа стаць дакументам будучыні”

Былы добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандр Клачко атрымаў пашпарт новай Беларусі і падзяліўся сваім досведам у інтэрнэце.

Паводле яго слоў, дакумент мае найперш сімвалічную вагу, але можа стаць і практычным інструментам у будучыні:

Дакумент без лішніх слоў пацвярджае, што я беларус, не падзяляю тыя каштоўнасці, тыя мэты, якія ставіць перад сабой рэжым Лукашэнкі. Асабіста я бачу тры этапы. Першы – гэта пасведчанне асобы, а другі – гэта прызнанне як трэвал-дакумента, у якім можна ставіць пячаткі пра перасячэнне мяжы і трэці этап – гэта паўнавартасны нацыянальны і дзяржаўны пашпарт Беларусі ў будучыні. Чым больш атрымаюць нацыянальны пашпарт, тым больш верагоднасць, што еўрапейцы прызнаюць яго ў будучыні.

Працэс атрымання пашпарта новай Беларусі займае каля тыдня і ўключае анлайн-рэгістрацыю, верыфікацыю асобы, аплату 97 еўра і здачу біяметрыі ў Вільні, Кіеве або Варшаве. Усе дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе, што забяспечвае поўную ананімнасць і бяспеку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксандра Клачко