BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пашпарт праваабаронцы Уладзя Лабковіча прызналі нядзейсным

Беларускія ўлады прызналі «нядзейсным» пашпарт праваабаронцы «Вясны» і былога палітвязня Уладзя Лабковіча.

Уладзь Лабковіч
Уладзь Лабковіч

Нягледзячы на тое, што дакумент быў сапраўдны да 2027 года, яго анулявалі.

Нагадаем, пасля вызвалення з калоніі, дзе Уладзь адбываў сямігадовы тэрмін за сваю дзейнасць, 13 снежня 2025 года яго прымусова выправадзілі ва Украіну. Пры дэпартацыі пашпарт праваабаронцу так і не вярнулі — замест яго выдалі толькі даведку без тэрміну дзеяння.

Сам праваабаронца лічыць гэтае рашэнне чарговым доказам злачынстваў рэжыму:

«Відавочна, што гэта працяг рэпрэсій і незаконных дзеянняў уладаў Беларусі — нават калі зыходзіць з іх уласнага заканадаўства. Гэта фармальнае афармленне прымусовай дэпартацыі. Такія крокі яшчэ больш абгрунтоўваюць базу для працэсу ў Міжнародным крымінальным судзе па факце незаконнай дэпартацыі палітвязняў».

вясна