Пра паспяхова сабраную колькасць грошай на адпачынак дзяцей палітвязняў паведаміў у сваім тэлегра-канале кіраўнік Фонду “Байсол” Андрэй Стрыжак.

“Сёння першага чэрвеня і ў Дзень абароны дзяцей я магу паведаміць вам гэтую добрую навіну! Шчыра ўдзячны ўсім, хто зрабіў магчымым гэты збор”, – напісаў Стрыжак. Паводле яго, атрыманы 252 заяўкі (кожная па 100 еўра). Данатамі сабралі больш за 16 тыс. еўра, 9 тыс. еўра скарыстана са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонда. Таксама да збору далучыліся арганізацыі беларусаў Даніі і ЗША.
Андрэй Стрыжак дзякуе беларусам за ўдзел, але адзначае, што збор не закрываецца яшчэ тыдзень, а ўся сабраная звыш сума пойдзе першым данатам у збор да школы, якую яны запускаюць у сярэдзіне ліпеня.






