BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пастара з Новалукомля арыштавалі на 15 сутак за малітву пра Украіну

Пастару евангельскай царквы Новалукомля Аляксандару Зарэцкаму прысудзілі 15 сутак арышту, паведамляе «Хрысьціянская візія». Яго затрымалі за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне.

Пра затрыманне пастара стала вядома 23 лютага. 

Зарэцкі і яго грамада падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара быў ператрус, 20 красавіка 2023 года яго затрымалі  за падабайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. Пастара двойчы запар арыштоўвалі на 15 сутак, ён правёў за кратамі месяц.