Паступова атрымоўваецца вяртацца да грамадска-палітычнага жыцця. Але да гэтага часу няма ніякіх дакументаў акрамя пасведчання асобы, якая запытвае палітычны прытулак. Пра пяць месяцаў пасля прымусовай дэпартацыі ў Літву распавёў былы палітзняволены, паплечнік Мікалая Статкевіча, актывіст цэнтра грамадскіх ініцыятываў “Наш Дом” Сяргей Спарыш:

– Я магу, напрыклад, запісацца ў бібліятэку, але я не магу адкрыць рахунак. Нядаўна я хацеў зрабіць данат на рускі добраахвотніцкі корпус, але аказалася гэта цяжка, давялося прасіць сяброў. А самі разумееце, у кагосьці родныя ў Беларусі, у кагосьці яшчэ што. Карацей, так гэта і затармазілася. У выніку – невялікія нязручнсці з дакументамі вось ужо 5 месяцаў.
Палітвязню Сяргею Спарышу былі прад’яўленыя такія артыкулы як удзел у масавых беспарадках, навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці і перашкод ажыццяўленню выбарчых правоў. Быў вызвалены і прымусова дэпартаваны ў Літву 11 верасня 2025 года.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






