BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пашырэнне магчымасцяў для моладзі ў сферы адукацыі і працы

Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі сёлета плануе засяродзіць сваю працу на пашырэнні магчымасцяў для моладзі ў сферы адукацыі і працы як унутры Беларусі, так і за яе межамі.

Маргарыта Ворыхава

Як распавяла палітычная прадстаўніца Маргарыта Ворыхава, пэўныя крокі ў такім накірунку ўжо былі зробленыя.

-Першае, у публічны дасяг будуць выкладзены курсы для маладых беларусаў як у Беларусі, так і за межамі, як шукаць працу зараз, як распрацоўваць свае рэзюмэ, каб шукаць магчымасці для працаўладкавання. Па-другое, будзем супрацоўнічаць з бізнесамі – з беларускімі і не беларускімі, каб яны ўсё ж такі больш былі накіраваныя ў тым, каб набіраць моладзь.

Па словах Маргарыты, першасныя перамовы з бізнес-супольнасцямі ўжо былі праведзеныя.
Нагадаем, на пачатку лютага ў склад АПК увайшоў і Аляксей Грахоўскі, ён стаў намеснікам прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя