BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўгода за кратамі палітзняволеная Алена Дземянчук

Паўгода – столькі за кратамі перабывае палітзняволеная з Берасцейскай вобласці Алена Дземянчук. Яна была затрыманая па абвінавачваннях арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.

Палітзняволеную Алену Дземянчук абвінавачваюць у тым, што яна нібыта ўдзельнічала ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем’яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі пад назвай INeedHelpBy.

Вядома тое, што Алена Дземянчук – гэта маці былой палітвязні Марыны Глазавай, якая была затрыманая яшчэ ў межах берасцейскай карагоднай справы.

З суда над жанчынай вынікае, што яе таксама хацелі абвінаваціць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці групай асобаў або па папярэдняй змове”. Вынік суда – тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На цяперашні момант утрымліваецца ў СІЗА№7 горада Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя