BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўлюк Быкоўскі: У “экстрэмісцкіх” рэсурсаў будуць забіраць даменныя імёны

Спроба бюракратычна нармалізаваць сітуацыю, якая ўжо практыкуецца. Так эксперт ацэньвае новую ініцыятыву. Прыгадаем, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку выдаў загад, паводле якога ён будзе ануляваць дамены, уключаныя ў спісы так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Забіралі дамены і раней, але шукалі фармальныя падставы. Калі ў Беларусі рэсурс прызнаюць экстрэмісцкім – унутры краіны ўлады яго блакуюць, але за-мяжой ён застаецца даступны.

Акалічнасці тлумачыць – медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі:

Даменныя імёны належаць таму, каму належаць. Можна абмежаваць доступ да іх у Беларусі, але за межамі Беларусі гэтае даменнае імя будзе працаваць. Зараз робіцца так, каб гэтае даменнае імя не было ні там і ні там. Геаграфічныя ці нацыянальныя даменныя імёны кшталту by ці bel, іх гаспадаром з’яўляецца Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Ён выдаў такі загад, які проста тлумачыць, як паступаць яму і іншым рэгістратарам, якія разам з ім працуюць.

Беларуская асацыяцыя журналістаў такую практыку называе «рэйдэрскім захопам уласнасці грамадзян і медыя», – так заканадаўчыя новаўвядзенні пракаметаваў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, «улада дабралася да фактычнага адабрання маёмасці журналістаў і СМІ», — каментуюць у арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя