BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўночная Карэя і Беларусь плануюць абмен студэнтаў

Сённяшні госць Беларускага радыё Рацыя — Андрэй Лаўрухін. Эксперт у галіне адукацыі, акадэмічны дырэктар Інстытута развіцця сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Гутарым з ім пра тое, ці сапраўды беларускія студэнты хутка паедуць навучацца ў паўночную Карэю. А таксама пра ўплыў Расеі на вышэйшую адукацыю ў Беларусі. Каля мікрафону Алеся Вербаловіч.

РР: Днямі МЗС Беларусі выступіла з заявай па выніках паездкі ў Паўночную Карэю. Там, сярод іншага, прагучала, што краіны дамовіліся пра супрацу ў галіне адукацыі. Хацела распытаць вас, як эксперта адукацыі, што ж гэта можа значыць, як вы лічыце. Проста студэнты з КНДР паедуць у Менск, ці сапраўды Беларусь будзе нешта пераймаць у Карэі?

— Абмен — гэта абмен. Прадугледжваецца, што паўночнакарэйскія студэнты паедуць у беларускія вузы, а беларускія студэнты паедуць у вузы Паўночнай Карэі. То бок, гэта двубаковы рух: туды-сюды. Гэта так звычайна бывае, і калі такія заявы, то менавіта так і ажыццяўляецца. Зразумела, што на практыцы ўсё выглядае троху інакш. Адтаго, што балансу няма, у сэнсе, хто з Паўночнай Карэі прыедзе, колькі з Беларусі паедзе. Вядома, можа быць, з аднаго боку больш, з другога — менш. Бывае, у прынцыпе гэта ўсё так выглядае, што адзін, два, тры, пяць, дзесяць студэнтаў з’ездзілі — на гэтым усе дэкларацыі на практыцы скончыліся. Як гэта будзе ажыццяўляцца ў гэтым выпадку не зразумела, гэта пакуль што, вы бачыце, была толькі заява палітычная. Тут першае пытанне звязанае з мовай — наколькі паўночнакарэйскія студэнты валодаюць ангельскай мовай, гэта вельмі вялікае пытанне. Калі мы возьмем пад увагу, што гэта вельмі занядбаная краіна, што была і была і застаецца ворагам усяго заходняга свету, зразумела, што будуць выбіраць з усёй краіны тых, хто можа размаўляць па-ангельску, гэта мажліва ў прынцыпе сабраць з усёй краіны, нават некалькі дзясяткаў, сотнямі я ўжо не ўпэўнены, могуць прыехаць. Што тычыцца беларускіх, то тут яшчэ больш складаная рэч, бо ну добра, са студэнтаў можна набраць з усёй краіны, а вось калі беларускія студэнты прыедуць у Паўночную Карэю, знайсці выкладнікаў, што будуць выкладаць на ангельскай мове, але гэта не будзе такая „пацёмкінская дзярэўня“, дзе знойдуць з усёй краіны некалькіх выкладнікаў, яны будуць чытаць тое, што могуць. Але гэта, зразумела, што гэта не так, вы едзеце па сваёй спецыяльнасці, атрымоўваеце нейкія веды. Ну і зразумела, што тут сапраўды пытанне, чаму можна навучыцца ў Паўночнай Карэі, якія веды, ці які досвед? Перш за ўсё, гэта сацыяльны і палітычны досвед. Там даволі жорсткія ўмовы жыцця, нават у інтэрнаце, дзе жывуць студэнты, ізаляваныя замежныя студэнты ад усіх астатніх студэнтаў.

Як кажа эксперт, апошнія навіны сведчаць пра тое, што беларускія студэнты, на жаль, губляюць магчымасць атрымліваць адукацыю ў заходніх ВНУ. Прывабнасць беларускіх універсітэтаў для іх таксама не расце. Гэта можа прывезці да большай міграцыі маладых людзей у Расею, а ў некаторых выпадках Кітай і ОЭА.

Беларускае Радыё Рацыя