BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўтара года “хіміі” і штраф за каментар

Паўтара года “хіміі” і штраф у памеры 4000 рублёў: такі вырак вынес суд жыхару Вялейкі. Суд Лідскага раёна 24 студзеня вынес прысуд 53-гадоваму жыхару Вялейкі Аляксандру Малікаву, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. Справу разглядаў  Уладзімір Федаровіч, абвінаваўца — Мікіта Мыслявец.

Паводле інфармацыі, апублікаванай на праўладным відэа, Аляксандр у снежні 2021 года пакінуў у адной з сацсетак абразлівы каментар на адрас камандзіра вайсковай часткі, якая базуецца ў Лідскім раёне. Апошнія запісы абвінавачанага ў сацсетках датуюцца кастрычнікам 2023 года. Меркавана, тады яго і затрымалі.

Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, патлумачыў, што не меў на мэце абразіць вайскоўца.

Крыніца: ПЦ “Вясна”