BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павал Галушка: Шведскія палітыкі ведаюць пра рэальны стан рэчаў у Беларусі

Фота: © iStock.com / RichardALock

Тэма палітвязняў, пераследу беларусаў на радзіме, і тых, якія з’ехалі за мяжу ды маюць актыўную грамадскую пазіцыю, сустрэчы з лідарамі дэмакратычнай супольнасці – такімі кірункамі дзейнасці цяпер багатае жыццё беларусаў у Швецыі, – распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары Павал Галушка:

– Нас усіх хвалюе праблема палітзняволеных у Беларусі. Яны не проста знаходзяцца ў пякельных умовах, мы нават не ведаем, у якіх умовах і ці жывыя яны. Да нас прыязджала Святлана Ціханоўская, і на ўсіх сустрэчах яна уздымала гэтае пытанне. Усе афіцыйныя структуры Швецыі ведаюць пра гэтую праблему.

Я думаю, што шведскія палітыкі больш за ўсіх у Еўразвязе ведаюць пра стан рэчаў у Беларусі і ва Украіне. Яны не “льюць ваду”, а гавораць пра гэта з розных пляцовак, па тэлебачанні, у газетах.

Павал Галушка дадаў, што цяпер адная з важных задач для беларусаў Швецыі – гэта данясенне інфамарцыі да мясцовых чыноўнікаў пра тое, што адбываецца ў дзяржаве Беларусь пасля 2020 года і якія могуць быць наступствы.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя