BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павал Петручэня за кратамі 400 дзён

Звыш 400 дзён за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Павал Петручэня. Ён у так званым спісе тэрарыстаў. Асуджаны па крымінальнай палітычна матываванай справе.

Здымак: Вясна

Палітвязню Паўлу Петручэні прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 130 Крымінальнага кодэкса – Распальванне варожасці ці варажнечы. Падставай да завядзення справы стала перадача дадзеных у «Чорную кнігу Беларусі».

Да затрымання Павал Петручэня працаваў у сферы IT, у яго двое непаўнагадовых дзяцей. На пакаяльным відэа палітвязень распавёў, што працаваў у Дэпартаменце аховы да 2018 года, а затрыманы быў за перадачу асабістых звестак супрацоўнікаў Дэпартамента ў ЧКБ.

Прысуд – 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.