BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павал Петручэня за кратамі ўжо 600 дзён

600 дзён — столькі за кратамі знаходзяцца палітвязень з Берасцейшчыны Павал Петручэня. Мужчыну абвінавацілі ў арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.

Палітвязень Павал Петручэня быў затрыманы ў снежні 2022 года і абвінавачаны ў ч. 6 арт. 16 ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле следства, ён нібы перадаваў звесткі ў “Чорную кнігу Беларусі”.

На пакаяльным відэа мужчына казаў, што працаваў у Дэпартаменце аховы да 2018 года. Затрыманы за перадачу асабістых звестак супрацоўнікаў Дэпартамента ў ЧКБ.

У выніку прысуд — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У жніўні мінулага года ўнесены ў так званы спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. Таксама знаходзіцца ў спісе тэрарыстаў, грашовыя пераводы пад забаронай. Пакаранне адбывае ў папраўчай калоніі №15.

Беларускае Радыё Рацыя