BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Мару, што Музей Вольнай Беларусі будзе ў палацы Лукашэнкі

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі працягваецца выстава “Fragmenty”. Яе экспанаты збіраліся з 2020-га году. Сярод прадметаў – асабістыя рэчы Рамана Бандарэнкі; гумавая куля, што засталася ў целе ўдзельніка пратэстнай акцыі; разламаны тэлефон збітага рэжысёра-дакументаліста; сцяг з імёнамі палітвязняў і іншае.

Распавядае кіраўнік Народнага Антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка:

– Гэтая выстава з аднаго боку дэманструе не толькі права збіраць такія рэчы, але абавязак. Абавязак перад беларусамі. Калі мы публікавалі першы пост пра стварэнне Музея Вольнай Беларусі на канале Анктыкрызіснага народнага ўпраўлення, мы размясцілі здымак палацу, у якім сёння сядзіць Лукашэнка. Гэта 50 тысяч квадратных метраў. І я мару пра тое, што гэты палац будзе менавіта месцам Музея Вольнай Беларусі, які будзе мець нацыянальны статус.

Выстава “Fragmenty” прымеркаваная да 3-годдзя Музея Вольнай Беларусі. Імпрэза працягнецца да 3 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя