
Моцы, сілы, волі, долі! Лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Кабінета Павел Латушка павіншаваў беларусаў і беларусак з Новым 2025 годам:
— Мы вытрымаем, мы зможам, мы пераможам. Я веру ў гэта, веру ў цудоўных беларусаў і беларусак, у цудоўны беларускі народ, які не хоча жыць пад гнётам, не хоча стаяць на каленях і не хоча падпарадкоўвацца дыктатару. Беларусы — вольныя людзі, і яны будуць жыць у вольнай, незалежнай краіне — Рэспубліцы Беларусь. Волі, моцы, сілы кожнаму з вас, усім нам, усяму беларускаму народу. З Новым годам! Жыве Беларусь!
Павел Латушка ў навагоднюю ноч выступіў перад беларусамі, якія сабраліся ў цэнтры Варшавы на Кракаўскім прадмесці дзеля сумеснага святкавання.
Беларускае Радыё Рацыя





