BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Важна падтрымліваць беларусаў, каб захаваць антываенныя настроі

Да Захаду сёння важна даносіць, што «нельга закрывацца ад беларусаў», «крытычна неабходна падтрымліваць беларускае дэмакратычнае грамадства», заявіў 9 сакавіка намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

У відэароліку, прысвечаным верагоднасці выкарыстання тэрыторыі Беларусі для паўторнага нападу Расеі на Украіну ці агрэсіі супраць суседніх краін Еўразвяза, палітык падкрэсліў, што «неабходна пасылаць вельмі выразныя сігналы і [рабіць] канкрэтныя дзеянні, якія маглі б стымуляваць беларусаў». Латушка заклікаў краіны Захаду не закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю або блакаваць іх толькі для транспартных патокаў, якія садзейнічаюць узбагачэнню рэжыму Лукашэнкі.

Тое, што беларускае войска раней не было задзейнічанае ў расейскім уварванні ва Украіну, падкрэсліў палітык, – заслуга не Лукашэнкі, а грамадства, «якое ў абсалютнай большасці выступае супраць удзелу Узброеных сіл у агрэсіі». Менавіта для захавання такіх настрояў, патлумачыў ён, неабходна падтрымліваць народ Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя