BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Сапелка: Незаконна забіраць права на ўезд у сваю краіну

Пасля вызвалення некаторыя палітвязні апынаюцца не дома — іх вывозяць за мяжу пад прымусам. Пра гэта падрабязней — у гутарцы з юрыстам Праваабарончага цэнтра “Вясна” Паўлам Сапелкам.

РР: Ёсць такая інфармацыя, што з 2022 года ў Беларусі былі дэпартаваныя 8 палітзняволеных беларусаў, якія не маюць другога грамадзянства. Сярод іх Сяргей Ціханоўскі і раней гэта былі Алег Груздзіловіч, Андрэй Кузнечык і іншыя людзі. Калі казаць «дэпартаваныя», ці слушна з юрыдычнага пункту гледжання ўжываць гэтае слова?

Павел Сапелка: Гэта абсалютна дакладнае вызначэнне, і больш таго, гэтае вызначэнне падыходзіць і для тых, хто быў вымушаны выехаць за межы Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу, катавання і другіх відаў бесчалавечнага абыходжання. Але праабаронцы асабліва падкрэсліваюць той факт, што для палітвязняў, былых палітвязняў гэта яшчэ больш балючы фактар, таму што яны, адбыўшы сваё пакаранне, цалкам ці часткова, былі вымушаны яшчэ і выехаць за межы Беларусі. То бок, яны двойчы пакараны рэжымам.

Цалкам матэрыял:

“Ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены права на ўезд у сваю ўласную краіну”, падкрэслівае Павел Сапелка.

Беларускае Радыё Рацыя