Беларусы менш чым за суткі сабралі больш за 8 тысяч еўра ў падтрымку былога палітвязня Паўла Севярынца, які правёў за кратамі агулам больш за 11 гадоў. Пасля вызвалення Севярынца вывезлі з Беларусі і дэпартавалі ў Літву. Ён пачынае жыццё ў выгнанні фактычна з нуля.

Пра салідарнасць беларусаў кажа Павал Севярынец:
-Беларуская салідарнасць вельмі крутая! Я нават не паспеў паставіць спасылку на свае сацыяльныя сеткі і проста зранку аказалася, што ўсё сабрана літаральна за некалькі гадзін. Гэта вельмі крута. І ў параўнанні з 2018 і нават 2020 годам, а мне ёсць з чым параўноўваць, мы праводзілі дабрачынныя зборы на выданні кнігаў, у параўнанні з тым узроўнем салідарансці, тут ён проста ўражвае.
Павел Севярынец паведаміў, што плануе ў Літве аднавіць публічную дзейнасць, выдаць кнігі і запусціць YouTube-канал, і таму звярнуўся па фінансавую падтрымку да беларусаў. Далучыцца да збора можна па спасылцы – https://bysol.org/be/initiatives/pavel_seviarynec/.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






