BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Севярынец: Дзень Волі адсвяткуем разам

Дэмакратычныя сілы распачалі падрыхтоўку да 25 Сакавіка: 2 сакавіка адбыўся сход аргкамітэта з удзелам прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партый і арганізатараў акцый у Вільні ды Варшаве.

Павел Севярынец

Старшынём аргкамітэта абраны Павел Севярынец. Паводле яго, сёлетні Дзень Волі мае стаць днём еднасці і салідарнасці беларусаў у розных краінах.

-Мая функцыя яшчэ й каардынацыйная, бо трэба звязаць беларусаў, якія арганізоўваюць святкаванні ў розных краінах, у розных гарадах. Па магчымасці забяспечыць узаемную падтрымку.

Палітык упэўнены, што святкаванні Дня Волі адбудуцца па ўсім свеце, дзе ёсць беларусы:

-Часу мала і прапанова была зусім нядаўна, то бок, сабраліся ў пачатку сакавіка. Канешне, такіх грандыёзных планаў мы перавараціць тут не зможам, але забяспечыць такое яднанне, з’яднаць беларусаў у святкаванні 25 Сакавіка, думаю, гэта магчыма. Насамрэч, мы хочам ахапіць як найшырэй. Шырокі аргкамітэт, які плануецца ў нас на суботу, ён ахоплівае дзясяткі гарадоў і краінаў.

Дзень Волі 2025 адбыўся ў больш чым трох дзесятках вялікіх гарадоў Еўропы, таксама святкавалі беларусы ЗША і Аўстраліі, а таксама былі святкаванні і гарадах Азіі,  дзе ёсць беларуская дыяспара.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя