BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Шурмей: Ціха адсядзецца ў Беларусі не атрымаецца

Уначы 29 ліпеня каля 2:00 у Менску быў падаўлены і ўпаў неапазнаны беспілотнік. Паводле Міністэрства абароны Беларусі, ён з’яўляўся “парушальнікам паветранай прасторы” і быў нейтралізаваны сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. Дрон упаў каля дома №72 на вуліцы Матусевіча — відавочцы распавялі пра сутыкненне з будынкам, аўтамабілем і наступны выбух.

Часткі ад ПБЛА, які ўпаў у Менску. Фота МА РБ.

Па словах прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзіма Кабанчука, гаворка можа ісці пра дрон расейскага паходжання:

– Частка БПЛА, якія выкарыстоўваюць акупацыйныя расейскія войскі на Украіне, гібрыднага характару, з дадатковай ці ілжывай мэтай для радараў, каб расцярушыць украінскую супрацьпаветраную абарону, каб яна не магла эфектыўна адбіваць паветраныя атакі. Менавіта такі БПЛА мог упасці ў Менску.

Часткі ад ПБЛА, які ўпаў у Менску. Фота МА РБ.

А вось камандзір Палка Каліноўскага Павел «Дзядзька» Шурмей выказаўся яшчэ больш выразна:

– Знак усім беларусам ужо не першы. У Беларусі лічаць, што наша хата з краю, што галоўнае, каб не было вайны, галоўнае адсядзецца. Вайна ўсё роўна прыйдзе, калі мы дазваляем, каб з тэрыторыі Беларусі нанасіліся ўдары па Украіне, ляталі расейскія сродкі БПЛА. Гэта толькі першыя званочкі. Ціха адсядзецца не атрымаецца.

Следчы камітэт апублікаваў відэа з месца падзення і заяўляе, што беспілотнік меў баявую частку з трацілам і вялікай колькасцю паражальных элементаў. На фрагментах бачныя ўкраінскія надпісы, але незалежна праверыць гэтыя звесткі немагчыма. І раней расейскія БПЛА, збітыя ўкраінскімі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, збіваліся з курса і заляталі на тэрыторыю Беларусі. Не выключаюцца і спланаваныя правакацыі.

Цалкам матэрыял:

Часткі ад ПБЛА, які ўпаў у Менску. Фота СК РБ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота СК і МА РБ.