19 лютага 2026 году Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча, апублікавала ў сацыяльнай сетцы Facebook здымак вызваленага палітзняволенага. Паводле апублікаванай інфармацыі, Мікола Статкевіч выйшаў на волю пасля інсульту і месяцу адаптацыі ў турэмнай клініцы.

Сваімі думкамі пра гэтую падзею падзяліўся былы палітзняволены, блогер і журналіст Павел Вінаградаў:
– Выдатна запомніў гэтую хвіліну. Адкрываю тэлефон, і Марына посціць дзве мінуты таму фотаздымак з Міколам. Я, канешне, вельмі абрадаваўся. Жонка прачытала практычна адначасова са мной. Мы разам парадаваліся. Канешне, чалавеку спачатку трэба было вырвацца з аўтобуса і пайсці назад на граніцу. Затым перанесці інсульт у турме і толькі пасля гэтага яго вызваляюць на волю. Гэта, канешне, жахліва, і характарызуе чарговы раз нашыя ўлады як такіх людаедаў.
Вінаградаў упэўнены, што гэта перамога Статкевіча, але перамога «вялікім коштам»:
– Моцна рад я за Міколу. Акрамя таго, што ён выйшаў, ён яшчэ дамогся свайго. То бок ён хацей выходзіць з турмы ў Беларусь, не хацеў гэтай прымусовай дэпартацыі, і ў Беларусь ён выйшаў. У выніку перамог усю «каралеўскую раць», але, на жаль, вось такім вялікім коштам. Гэта плата за прынцыповасць.
Павел Вінаградаў быў у верасні 2025 года дэпартаваны ў Літву, зараз праходзіць адаптацыю і ўжо атрымаў літоўскі від на жыхарства і зарэгістраваўся ў Літве як прыватны прадпрымальнік.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Паўла Вінаградава.






