BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Павіншавалі ўкраінскіх дзетак з прыфрантавых тэрыторый”

Дапамогай жыхарам прыфрантавых тэрыторый ва Украіне, а таксама падтрымкай беларускіх палітвязняў займаюцца зараз прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Сустрэча”, заснаванага беларусамі ў эміграцыі.

Здымак ілюстрацыйны

З апошняга – збор падарункаў для дзяцей бліз тэрыторый, дзе вядуцца баявыя дзеянні, – распавёў прадстаўнік структуры Максім Дзмітракоў:

-Нашае аб’яднанне створана, каб дапамагчы Украіне з дастаўкай гуманітарных грузаў, і каб перамагчы нашага агульнага ворага. Мы сустрэлі нашых палітвязняў і павіншавалі дзетак з прыфрантавых тэрыторый. Тыя месцы, куды звычайныя валанцёры, на жаль, зараз не даязджаюць, таму што там небяспечна. Мы намагаемся зрабіць усё, каб на самых складаных напрамках бачылі беларусаў, таму што гэта і фізічная падтрымка, але больш псіхалагічная, таму што яны разумеюць, што калі іх віншуюць беларусы, то ўсё будзе добра.

Грамадскае аб’яднанне “Сустрэча” ва Украіне было створана беларусамі, якія вымушана пераехалі ва Украіну пасля падзей 2020 года. Ад пачатку вайны – гэта валанцёрскі хаб, які пераважна дапамагае жыхарам бліз фронту.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя