BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павялічылася колькасць палітзняволеных жанчын

Пасля 2020 году калоніі дыктатара значна павялічылі колькасць за кошт палітзняволеных жанчын розных узростаў і прафесій, якія да 2020 года ніколі не былі ў канфлікце з законам. Зараз за 2020 год на Берасцейшчыне асудзілі тых жанчын, каму на той момант не было 18 гадоў. Рэжым даганяе сваіх ахвяр.

Гаворыць праваабаронца Ганна:

– Па Берасцейскай вобласці было асуджана не менш за 150 жанчын да розных тэрмінаў, але меншая частка з іх звязана з пазбаўленнем волі ці з “хіміяй”. Абсалютную большасць з гэтых жанчын асудзілі да так званай “хатняй хіміі”. Згодна з крытэрыямі праваабаронцаў гэта не адносіцца да пазбаўлення волі. То бок іх не кідаюць за краты, яны знаходзяцца дома, але мусяць быць працаўладкаваныя.

Паводле праваабаронцы, для “дамашніх хімікаў” шмат абмежаванняў. Іх правяраюць і днём, і ўначы. Яны абмежаваны ў часе па выхаду з хаты і шмат у чым іншым. Але ім значна лягчэй, чым палітзняволеным у калоніях з іх катавальнымі ўмовамі.

Беларускае Радыё Рацыя