BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паводле ЦВК: датэрмінова ўжо прагаласавалі амаль 34 % выбаршчыкаў

За чатыры дні ў датэрміновым галасаванні на «выбарах» дэпутатаў узялі ўдзел 33,6% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ЦВК. Паводле ЦВК, самая высокая доля датэрміновага галасавання за 4 дні была ў Гомельскай вобласці амаль 43% (42,83%), самая нізкая – у Менску крыху больш за 26% (26,04%).

На парламенцкіх выбарах у 2019 годзе яўка за 4 дні датэрміновага галасавання склала 27,5%.