BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пажаданні ад праваабаронцаў

Сябры праваабарончага цэнтра «Вясны» усё робяць для таго, каб дапамагчы пацярпелым ад жорсткіх рэпрэсій у Беларусі.

Чаго жадаюць для сваіх грамадзян тыя, хто ахвярна бароніць правы іншых, кажа праваабаронца Леанід Судаленка з Гомеля:

– Жадаю палітычнай амністыі, каб усе яны адразу здабылі свабоду. Свабода патрэбна найперш палітвязням і іх сем’ям, свабода патрэбна і зʼехаўшым нам, свабоды чакаюць і беларусы, якія засталіся ў краіне.

– Каб усё наладзілася, каб Беларусь вярнулася ў прававое поле, каб мы ўсе вярнуліся да хатаў.

– Дачакацца добрых навінаў, добрых пераменаў. І не толькі дачакацца, а разам зрабіць так, каб мы перамаглі.

А пакуль у розных формах кожнадзённая барацьба за кожнага пацярпелага беларуса.

Беларускае Радыё Рацыя