BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пазьняк выказаў спачуванні ў сувязі з аварыяй на “Беларуськаліі”

Спачуванні ў сувязі з аварыяй на “Беларуськаліі” выказаў лідар Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, былы старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк.

Зянон Пазьняк

“31 кастрычніка адбылося жахлівае няшчасьце на “Беларуськаліі”, выбух ёмкасьці і выцек салянай кіслаты. Моцна пацярпелі беларускія людзі. Наша вялікае спачуваньне пацярпелым і іхным сем’ям. Дай Божа, каб усе гэтыя людзі выжылі і паправіліся дзеля лепшага жыцьця ў роднай Беларусі”, — напісаў Пазьняк у сваім тэлеграм-канале.

Як паведамлялі ўлады, 31 кастрычніка каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэха мембраннага электролізу 4-га рудаўпраўлення адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Непасрэдна ў выніку разрыву ёмістасці пацярпела чатыры работнікі прадпрыемства — жанчына і трое мужчын.