Праваабарончы цэнтр «Вясна» ацаніў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за сакавік 2026 года. Паводле яго, на канец мінулага месяца ў месцах пазбаўлення волі знаходзілася 911 палітвязняў, сярод іх – 118 жанчын.

Рэжым адкрыта ажыццяўляе дэпартацыі і трансгранічны пераслед па палітычнай прыкмеце, дэмантаваны канстытуцыйныя гарантыі бяз’ядзернага і нейтральнага статусу Беларусі, дзяржава па-ранейшаму ўцягнута ў несправядлівую вайну.
Рэгулярна папаўняюцца так званыя спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх” фармаванняў і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій.
12 сакавіка Пракуратура Міжнароднага крымінальнага суда пачала расследаванне магчымых злачынстваў улад Беларусі супраць чалавечнасці. Пры гэтым катаванні і акты забароненага абыходжання ўнутры краіны не расследаваны і больш за тое – працягваюцца.






