BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пецярых магілеўцаў судзяць за падпал “Табакеркі”

Рэпрэсіі ў Беларусі. Суд Ленінскага раёна Магілёва абвесціў прыгавор па справе пецярых мужчын. Іх абвінавачвалі ў падпале гандлёвага кіёска ў жніўні 2020 года, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Яўген Пуцанкоў, Ян Рагаўцоў, Юрый Галачкін, Віктар Ічэнскі і Аляксандр Ігнаценка прызнаныя вінаватымі ў «наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні чужой маёмасці» і «хуліганстве». Фігуранты справы прыгавораныя да пазбаўлення волі на тэрміны ад трох да шасці гадоў. Адзначаецца, што на момант суда двое адбывалі пакаранне ў калоніях па раней вынесеных прыгаворах. Як мяркуецца, гаворка ідзе пра Пуцанкова і Рагаўцова. 

Нагадаем, што ў 2020 годзе адной з формаў пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту былі падпалы кіёскаў тытунёвай сеткі “Табакерка”, якая належыць набліжанаму да Лукашэнкі прадпрымальніку Аляксею Алексіну.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”