BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

PEN International патрабуе вызвалення Анджэя Пачобута

Міжнародная праваабарончая арганізацыя PEN International заклікала неадкладна вызваліць журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута. «Ён стаў сімвалам барацьбы за праўду і справядлівасць, а ягоны арышт — сведчаннем жорсткасці рэпрэсій у Беларусі», — адзначыў прадстаўнік арганізацыі Урцы Урруцікоэчэа. PEN International выказаў салідарнасць з Пачобутам і іншымі зняволенымі па палітычных прычынах. Арганізацыя патрабуе не толькі яго вызвалення, але і аказання неабходнай медыцынскай дапамогі. Польскія ўлады працягваюць дамагацца вызвалення журналіста, аднак афіцыйны Менск не дэманструе гатовасці да перамоў. Раней паведамлялася, што Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне пра памілаванне.

Беларускае Радыё Рацыя