BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пенсіянерка з Оршы вырашыла зарабіць на “крыпце” і страціла больш Br17 тысяч

62-гадовая жыхарка Оршы ў Instagram наткнулася на рэкламу пра заробкі на крыптавалюце. Прапанова падалася прывабнай і жанчына пакінула заяўку. З аршанкай тут жа звязаўся ў месенджары мужчына, які прадставіўся спецыялістам па здзелках з крыптавалютай. Махляру не склала асаблівай цяжкасці пераканаць пенсіянерку ў прыбытковасці крыптатрэйдынгу.

Пад кіраўніцтвам куратара пажылая жанчына пачала інвеставаць. Сваю першую транзакцыю яна зрабіла яшчэ ў жніўні. Спачатку на ўказаны рахунак праз інтэрнет-банкінг пенсіянерка перавяла каля Br5 тыс. з уласных зберажэнняў. Праз некаторы час ахвяра аферыстаў паспрабавала вывесці прыбытак, але ў адказ пачула, што для гэтага трэба пабольш укладанняў. Жанчына ўзяла крэдыт на Br5,3 тыс.

У міліцыі адзначылі, што банкаўскія работнікі ў момант афармлення крэдыту папярэджвалі пенсіянерку аб магчымым махлярстве, аднак жанчыну гэта не спыніла: яна зноў перавяла грошы ашуканцам і гісторыя паўтарылася. Дывідэндаў пенсіянерка не атрымала, а для вываду грошай спатрэбілася яшчэ раз зрабіць унёсак. На гэты раз «пачатковец інвестар» узяла крэдыт у памеры Br5,1 тыс. і яшчэ Br1,6 тыс. узяла ў доўг у суседзяў.

Аферыст, атрымаўшы грошы, перастаў выходзіць на сувязь з пацярпелай. Тады жанчына распавяла аб сваім «бізнесе» сыну, які параіў ёй неадкладна звярнуцца ў міліцыю. Па факце махлярства, учыненага ў буйным памеры, следчыя ўзбудзілі крымінальную справу, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.