Некалькі дзён таму з’явілася інфармацыя, што Вольга Калацкая была затрыманая, а дома ў яе прайшоў ператрус. Як стала вядома @nashaniva, перакладчыца знаходзіцца на волі.
Калацкая ўжо была палітзняволенай — у пачатку 2021 годзе яе змясцілі ў СІЗА на два месяцы за тое, што яна нібыта дала поўху супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.