BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пералік „экстрэмісцкіх фармаванняў“ папоўніўся чатырма ініцыятывамі


Пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў, папоўніўся адразу чатырма ініцыятывамі.

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» «Асацыяцыю Палітвязняў Беларусі». Яно вызначаецца як “група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў ініцыятывы “Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі”. Рашэнне было прынята 12 жніўня. У сувязі з асацыяцыяй у пераліку згадваюцца: Іна Шырокая, Дзмітрый Максімчык, Аляксандр Храпкоў, Аляксандр Ленько.

У пералік дададзены акаўнты асацыяцыі ў Facebook і YouTube.

Таксама КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» «групу грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў фонду «Свабода і дэмакратыя». У пералік унесены Лілія Любаневіч і Мацей Кшыштаф Данцэвіч, сайт wid.org.pl, электронная пошта і Facebook фонду.
Яшчэ адным «экстрэмісцкім фармаваннем» па рашэнні КДБ прызнаны «Міхалова чат». Гаворка ідзе аб аднайменным чаце ў Telegram.

Беларускае Радыё Рацыя